Жаночая зборная Беларусі па біятлоне 7-я ў эстафеце



Жаночая зборная Беларусі па біятлоне ў складзе Надзеі Скардзіна, Ірыны Крыўко, Ганны Солы і Дар’і Юркевіч заняла сёмае месца ў эстафеце на другім этапе Кубка свету ў Аўстрыі.

Беларускі да заключнай стральбы прэтэндавалі на ўзнагароды па выніках гонкі. Аднак адзін промах і адзін дадатковы патрон беларускі дазволіў ўкраінцы Алене Підгрушнай абыйсці Юркевіч, якая затым па ходзе на лыжні саступіла яшчэ і суперніцам з Польшчы, Францыі і Чэхіі, фінішаваўшы сёмай. Пераможцай у гонцы стала каманда Італіі, сярэбранымі прызёрамі сталі біятланісткі Германіі. Бронзавую ўзнагароду выйгралі ўкраінкі.

Мужчынская зборная Беларусі ў эстафеце заняла 13-е месца. Лепшымі сталі расейцы, другое месца ў зборнай Нарвегіі, трэцімі прыбеглі біятланісты з Францыі.