“Жыве Беларусь” – воклічы над “Барысаў-Арэнай”



Зборная Беларусі па футболе згуляла пад бел-чырвона-белымі сцягамі і пад воклічы “Жыве Беларусь!”.

14184287_10209509714193603_9070358378841598712_n

У Барысаве беларусы распачалі адборачны цыкл да чэмпіянату сьвету 2018. Першым супернікам нацыянальнай зборнай сталіся віцэ-чэмпіёны Еўропы – французы.

14211994_10209509718233704_7222142937957513674_n

Гульня сталася адметнай прысутнасьцю нацыянальнай сімволікі на трыбунах “Барысаў-Арэны”.

14199385_10209510320568762_2535504287646826299_n

“Апошні год паказвае, што дзяржава пачала больш лаяльна ставіцца да Пагоні,” – гаворыць заўзятар Алесь Крот:

– Мы разам з сябрамі вырашылі звярнуцца да symbal.by, папрасіць у іх саколкі і адмыслова паехаць на матч зборнай Беларусі і зборнай Францыі. Хочам зрабіць невялікую справаздачу пасля і паказаць, што людзі не павінны баяцца прыходзіць з Пагоняй, не баяцца прыходзіць падтрымліваць сваю нацыянальную зборную.

Футбольны матч абыйшоўся без затрыманняў за наяўнасць сімволікі. Гульня скончылася нічыёй 0-0.

14291721_10209509765114876_4591700674454139831_n

Наступны матч нацыянальная зборная правядзе сёмага кастрычніка супраць зборнай Нідэрландаў.

14232496_10209509749554487_8347478799600912777_n

Беларускае Радыё Рацыя

Фоты facebook.com/belavus