1 верасня ў школе з беларускай мовай навучання



У 4-й пачатковай школе Беластока сярод 540 вучняў школы – каля 18% вывучаюць беларускую мову. Гэта свабодны выбар бацькоў.

DSCF5432

Настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк кажа, што хаця з аднаго боку цяпер ужо не ўсе сем’і з беларускімі каранямі адпраўляюць дзяцей вучыць беларускую, з іншага боку – ў яе ёсць вучні з польскіх сем’яў, якія ўзяліся за беларускую выключна з цікавасці:

– Галоўнае ў малодшых класах – гэта гульня. Яны гуляючы вучацца. Трое заняткаў у тыдзень – гэта мала, таму я вяла тэатральны гурток, а таксама музычныя заняткі для дзяцей, танцы беларускія. Такім чынам гэтых заняткаў беларускай мовы фактычна намнога больш.

Таксама Аліна Ваўранюк дадае, што ўводзіць у заняткі элементы падляшскіх гаворак і заахвочвае дзяцей смела гаварыць па-свойму, як у хаце з бацькамі і бабулямі.

Беларускае Радыё Рацыя