11 гадоў таму Польшча далучылася да Еўразвязу



1 траўня 2004 году Польшча стала афіцыйным чальцом еўрапейскай супольнасці. Якія змены прынёс гэты перыяд грамадзянам Польшчы? – на гэтае пытанне адказалі нам жыхары Бельска Падляшскага.

Я думала, што нам будзе лепш, і думаю, што ёсць лепш. У нас многа новых інвестыцый.

– Для пенсіянераў цяжка. 800 злотых пенсіі – і ўсё. І якая для мяне гэта радасць? А сталы чалавек толькі на лекі колькі выдаткоўвае.

– Змены такія: па Еўразвязу можна ездзіць без якіх-небудзь праблемаў.

– Багатыя скарысталі, а бедныя – былі беднымі і беднымі застануцца.

– Работнікі сельскай галіны скарысталі розныя датацыі. Але калі еўра прымуць, то будзе нам не вельмі добра.

Незалежна ад колькасці карысцяў, ці адмоўных момантаў ад  прыналежнасці да Еўразвязу, актуальнай застаецца асноўная праблема  Польшчы – недахоп месцаў працы, – згодна дадаюць апытаныя намі жыхары Бельска Падляшскага.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя