Адгрымеў VII фестываль „Rockowisko”



У Гайнаўскім гарадскім амфітэатры прайшоў 7-мы фестываль „Rockowisko”. У рамках мерапрыемства выступілі вядомыя гурты польскай ды беларускай рок-сцэны, а таксама прайшла конкурсная частка.

racinieuski_rockowisko_1

Перад публікай у Гайнаўцы выступіў між іншымі мінулагодні лаўрэат – берасцейскі гурт «Сцяна». Добрай музыкі ў час канцэрту не спыніў нават дождж, кажуць музыкі:

– Калі пад дажджом столькі людзей файна танчыла, слухала нашую музыку і «адрывалася», гэта неверагодна, я не думаў нават, што ўсё будзе так крута і пазітыўна! Дзякуй вялікі!

– Мне вельмі спадабаўся канцэрт, і я бачу, што узровень гуртоў, якія прымаюць удзел у конкурсе ў гэтым годзе, значна вышэйшы, чым у мінулыя гады. Фестываль расце і гэта вельмі прыемна бачыць.

Лаўрэатам конкурснай часткі сёлетняга фестывалю „Rockowisko” стаў гурт „Elkstone” з Элку. Атрымаў ён дзве ўзнагароды: І месца у конкурсе, а таксама ўзнагароду публікі.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара