12 катоў засталіся без гаспадара



12 катоў шукаюць новых гаспадароў. У вёсцы Камёнка Старая, што на Сакольшчыне, жывёлы засталіся без апекі пасля таго, як пры нявысветленых абставінах загінуў іхны гаспадар.

DSC08929

Амаль тры месяцы, безвынікова працягваюцца пошукі сямідзесяці сямі гадовага мужчыны. Каты засталіся б пакінутыя на волю лёсу, калі б не дапамога суседкі Марыі:

– Я спачатку насіла ім ежу туды. Але яны паглядзелі, што там няма нікога, і перайшлі да мяне. Купляю ім „Кitekat”, літар малака на дзень ім мала. Не хочацца ж, каб галодныя былі. Хочацца накарміць.

Кожны, каму неабыякавы лёс 12 катоў са Старой Камёнкі, можа дапамагчы, робячы перавод на рахунак Фонда дапамогі жывёлам VITA CANIS. Нумар рахунку: 13 2030 0045 1110 0000 0404 5450. З дапіскам: каты спадара Владыслава.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Камёнка Старая

Фота аўтара