16-га жніўня – паўторныя выбары солтыса вёскі Меляшкі



На 16-га жніўня прызначаны паўторныя выбары солтыса вёскі Меляшкі, што ў Гарадоцкай гміне на Беласточчыне.

За пасаду змагаюцца пенсіянерка Леаніла Лавіцкая і датыхчасовая солтыска Анна Назарко.

Супрацьстаянне паміж кандыдаткамі ды іх прыхільнікамі ў Меляшках нарастае.

– 24 галасы на на мяне і на яе – 19. Калі адзін голас адкінулі, то на мяне было 23, а на яе – 19.  Людзям патрэбныя змены, а яны кажуць, што мы сфальшавалі выбары.

– Хоча тая Лёня быць, ужо выбралі яе – хай была бы. Можа парадкі бы зрабіла. Але як так вырабляе…

– Бо яна кіруе добра і людзі, якія бедныя і ўчцівыя цэлы час за яе стаяць.

– Не хочам мы солтыса гэтага, каб кожны з нас смяўса.

Пра выбарчыя праграмы кандыдатаў на солтыса ў Меляшках не гавораць. Людзі ў вёсцы, якая налічвае каля васьмідзесяці дамоў ведаюць пра сябе амаль ўсё таму і ў выбарчых праграмах няма неабходнасці.

Першыя выбары солтыса праходзілі сёлета ў красавіку. Пасля выбарчай скаргі на сэсіі гміннай рады ў Гарадку вырашылі паўтарыць выбары і прызначылі іх на 16 жніўня . Пачатак галасавання ў 14 гадзінаў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя