20-я юбілейныя Дні Дубровы Беластоцкай



У выходныя пачаліся 20-я юбілейныя Дні Дубровы Беластоцкай. У час канцэрта на гарадскім стадыёне гасцям і жыхарам горада прэзентаваліся беларускія групы. На сцэне выступілі падляшскі калектыў “Калінка” і беларускі ансамбль “Церніца”.

SONY DSC

Як адзначыў віцэ-старшыня  Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень, Дні Дубровы не могуць абысціся без беларускай песні:

– Гэта свайго роду і прапаганда, каб людзі, якія тут жывуць і размаўляюць „па-просту”, як яны гавораць, не забываліся пра сваю мову, сваю культуру, сваю песню. Таму што гэта самае вялікае нашае духоўнае  багацце, і забыць гэта немагчыма.

Беларускую частку Дзён горада зладзіла Беларускае грамадска-культурнае таварыства. У панядзелак 1 чэрвеня – працяг святкавання Дзён Дубровы Беластоцкай. А 9-й гадзіне пачнецца фэст з нагоды Дня дзяцей.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара