2017-ты ў Беластоку можа стаць годам Юзафа Пілсудскага



З такой ініцыятывай выйшлі гарадскія радныя і сябры партыі „Закон і Справядлівасць”.

0004I0W4MD0WL7AR-C116-F4

5 снежня споўніцца 150-ая гадавіна з дня нараджэння Пілсудскага, які стаў першым ганаровым грамадзянінам Беластока пасля Першай сусветнай вайны. І, як адзначае радны Тамаш Мадрас, быў таксама частым госцем ў Беластоку:

– Самы значны візіт адбыўся 21 жніўня 1921 года, калі ён прыехаў сюды цягніком з Ваўкавыска. Ён прыбаў у вызвалены Беласток і атрымаў тытул ганаровага грамадзяніна.

У праекце пастановы рады гораду зазначаецца, што Пілсудскі быў стваральнікам ідэі супрацоўніцтва народаў Міжмор’я. Гэта група дзяржаваў у Сярэдняй і Усходняй Еўропе, якія мелі стаць бар’ерам супраць савецкай экспансіі і забяспечыць незалежнасць Польшчы.

Бягучы год у Беластоку з’яўляецца годам Дануты Седзікувны, псеўданім „Інка”, – санітаркі атрадаў польскага падполля, якія ў ваенныя і пасляваенныя часы дзейнічалі на тэрыторыі Падляшша.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота Getty Images