24 вучні змагаліся ў конкурсе ведаў пра Тэрытарыяльны самаўрад



Ужо сёмы раз да Дубровы Беластоцкай з’ехалі вучні з цэлага ваяводства.

Гэта тыя, якія прайшлі школьныя этапы конкурсу з ведаў пра тэрытарыяльныя самаўрады.

Як падкрэслівае дырэктар комплексу школаў у Дуброве Юры Беламызы, конкурс матывуе вучняў да навукі Асноваў грамадзянскасці.

– Мы гэты конкурс праводзім ужо сёмы год. З усяго ваяводства ў конкуре прынялі ўдзел 24 асобы.

– Вучні ахвотна прымаюць удзел у конкурсах, якія датычацца дзейнасці самаўраду.

Сярод 24 асобаў, якія дасягнулі ваяводскага ўзроўню, былі вучні са школаў у Дуброве, Саколкі, Гарадку і Ядвабным.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя