32-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы за знявагу польскіх памежнікаў



На памежным пераходзе ў Кузніцы затрымалі 32-гадовага грамадзяніна Беларусі. Ён парушыў цялесную недатыкальнасць і зняважыў польскіх памежнікаў, падчас выканання імі службовых абавязкаў.

Здарэнне адбылося яшчэ да пашпартна-памежнай праверкі. Мужчына паводзіў сябе вельмі агрэсіўна. Зневажаў памежнікаў і парушыў цялесную недатыкальнасць аднаго з іх. Пасля чаго, яго затрымалі.

Мужчына прызнаў сваю віну і згадзіўся добраахвотна адбыць пакаранне ў выглядзе года пазбаўлення волі, з адтэрміноўкай на два гады.

Радыё Беласток