73-ая гадавіна паўстання ў Беластоцкім гета



Гэта быў гераічны ўзрыў. 73 гады таму ўспыхнула паўстанне ў беластоцкім гета. 16 жніўня 1943 года – дзень, які гітлераўцы абралі для канчатковай ліквідацыі габрэйскай супольнасці Беластока. Адказам стала паўстанне ў гета, якое пратрымалася некалькі дзён. Кіраўнік паўстання – Мардэхай Танэнбаўм і ягоны намеснік Даніэль Машковіч  здзейснілі самагубства.

У аўторак, 16 жніўня, на плошчы Таненбаума прайшлі ўрачыстасці ў памяць тых падзеяў з удзелам прадстаўнікоў габрэйскай абшчыны, а таксама ўладаў  Беластока.

Галоўны рабін у Польшчы Міхаіл Шудрых адзначыў, што Беласток памятае пра сваіх колішніх жыхароў-габрэяў.

– Гэта дае мне надею. Я гэтага ніколі не забуду. Не дай божа, каб такое паўтарылася. Змагаемся разам супраць ксенафобіі, антысемітызму. І як ў папярэднія стагоддзі, надалей будзем будаваць будучыню Беластока разам.

Змаганні паўстанцаў у беластоцкім гета працягваліся пяць дзён. Пасля таго немцы ліквідавалі гета, а яго жыхароў дэпартавалі ў лагер смерці ў Трэблінцы.

У Беластоку немцы заснавалі гета 26 ліпеня 1941 года. У ім жыло амаль 40 тысяч яўрэяў з Беластока і ваколіц.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара