Урадам Украіны вызначаны парадак уезду ў Крым



8 чэрвеня Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў новыя правілы ўезду ў анэксаваны Крым. Гэтыя правілы тычацца не толькі грамадзянаў Украіны, але і ўсіх іншаземцаў, у тым ліку і беларусаў.

Цяпер патрапіць на тэрыторыю паўвострава можна толькі праз зацверджаныя пункты пропуску. Для аўтамабіляў гэта кантрольныя пункты “Каланчак”, Чапліна” і “Чангар”, для чыгуначнага транспарта – “Херсон”, “Мелітопаль”, “Вадзім” і “Новааляксееўка”. Усе астатнія пункты пропуску зліквідаваныя.

Новыя правілы ўезду ў Крым крыху ўскладнілі жыццё іншаземцам. Цяпер для пераезду праз кантрольныя пункты недастаткова замежных пашпартоў, трэба прад’яўляць і адмысловыя дазволы, выпісаныя Дзяржаўнай іміграцыйнай службай. Грамадзянам Украіны па-ранейшаму дастаткова ўнутранага пашпарта.

Тым беларусам, якія ўсё яшчэ хочуць наведаць Крым, варта дэталёва азнаёміцца з новымі правіламі ўезду на сайце ўкраінскага Кабінета міністраў.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна

Фота news.sevas.com