У Харкаве расейскае консульства закідалі фарбай



У Харкаве каля расейскага консульства прайшла брутальная пратэстная акцыя, арганізаваная мясцовымі актывістамі з “Грамадскай варты”.

Пратэсты распачаліся пасля таго, як прарасейскія актывісты паспрабавалі наладзіць пад дыпламатычным прадстаўніцтвам Расейскай Федэрацыі святкаванні, прысвечаныя “Дню Расеі”. Датаго ж, стала вядома, што ў будынку консулята мае адбыцца святочны банкет, на які запрошаныя прыхільніка “Русского мира” з усёй Слабажаншчыны.

Спярша праўкраінскія актывісты скандавалі антываенные і антыпуцінскія лозунгі і выконвалі ўсім вядомую песню пра прэзыдэнта Расеі. Пасля чаго закідалі будынак пляшкамі з зялёнкай і пакетамі з фарбай. Міліцыя спрабавала перашкодзіць мітынгавальнікам, але не надта энэргічна.

У Расеі гэтае пікетаванне ўжо назвалі “шабашам украінскіх неанацыстаў”. Міністэрства Замежных справаў Расейскай Федэрацыі паабяцала падаць ноту пратэста.

Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.