“АБ-БА” пахвалілася дасягненнямі года



Дыскусійны клуб “АБ-БЫ”, выданне дыскаў, летнікі, выставы, конкурсы беларускай песні, кнігі і майстар-класы для настаўнікаў, курсы беларускай мовы для дарослых ды іншае. Аб’яднанне “АБ-БА” ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, мае чым пахваліцца.

13413705

Канцэртам у Драматычным тэатры імя Вянгеркі ў Беластоку падвялі вынікі працы ў бягучым навучальным годзе.

Кажа старшыня аб’яднання Кацярына Паўлоўская:

– Гэта вялікае свята для аб’яднання “АБ-БА”, бо мы завершылі навучальны год. Змаглі пабачыць тое, што рыхтуюць дзеткі цягам усяго года. Гэта, праўда, толькі частка таго, бо калі б мы хацелі паказаць усё, то нам не хапіла б і дня. Дзеткам хочацца ўсё больш і больш, і для нас гэта важна. І мы, у сваю чаргу, стараемся адпавядаць іх чаканням.

У гэтым годзе пашырыўся склад трэнераў аб’яднання “АБ-БА” ды з’явілася танцавальная група „Падляшскі вяночак”. А неўзабаве, 18-19 чэрвеня, адбудзецца трэці сямейны байдарачны паход “бацькоўскімі рэчкамі”.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота з Фэйсбука АБ-БЫ