Адкрыццё мотасезона ў Бельску Падляшскім



Амаль тысяча матацыклаў з’явілася на акцыі, зладжанай бельскай мотагрупай „Godboys”. Мотамерапрыемства пачалі з імшы за бяспечны сезон у касцёле Божай Міласэрнасці. Пасля асвяцілі матацыклы. З-пад касцёла ўдзельнікі праехалі парадам пад бельскую Ратушу, дзе прайшоў мота-фэст.

“Каб пачаць сэзон – трэба адпаведна падрыхтаваць матацыкл” – у гэтым упэўнены Раман Мартынюк:

– Файна, што арганізуюць злёты, такія мерапрыемствы. Прыязджаюць людзі з розных куткоў. Гэта аказія сустрэцца, бо летам мы рэдка бачымся.

Сёлета бельскай мотагрупе „Godboys” споўнілася дзесяць гадоў з моманту заснавання.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара