Адкрыццё мотасезона ў Бельску



Ужо традыцыйна заўзятатары матацыклаў у Бельску Падляшскім пачалі мотамерапрыемства з імшы за бяспечны сезон у касцёле Божай Міласэрнасці. Пасля па  вуліцах Бельска праехаў парад матацыклаў. “Малітва патрэбная, але мы павінны ведаць, што зрабіць, калі апынемся ў сітуацыі, калі трэба ратаваць жыццё,” – пераконвае інструктар першай медыцынскай дапамогі Кшыштаф Казёўкевіч:

– Ніхто ніколі нікога не пакарае за тое, што той спрабаваў выратаваць жыццё чалавеку, якое было пад пагрозай. Прынцып такі: лепш зрабіць хоць штосьці, што ўмееш, што бачыў, як іншы рабіў, чым стаяць і назіраць, як памірае чалавек.

У час мерапрыемства, арганізатарам якога з’яўляецца бельская мотагрупа  “Goodboys”, інструктары вучылі, як аказаць першую дапамогу.

На адкрыццё мотасезона ў Бельску Падляшскім з’ехаліся матацыклісты не толькі з Падляшша, але і з іншых ваяводстваў Польшчы.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара