Агляд аматарскіх тэатральных калектываў «Афіш’»



У Бельскім доме культуры прайшоў другі Агляд аматарскіх тэатральных калектываў «Афіш’».

На сцэне выступілі групы з Бельскага павету. “У нашым спектаклі закрануты істотны змест”, – кажуць сябры тэатральнага калектыву “Універсітэту ІІІ веку”:

 – Гэта быў выступ пра здароўе: у здаровым целе, здаровы дух. А наш выгляд сведчыць, што мы здаровенькія.  Калі мы выступаем на сцэне, мы весялім дзяцей і дарослых. 

Выступ на Аглядзе аматарскіх тэатральных калектываў «Афіш’», з’яўляецца штуршком да далейшай дзейнасці ў тэатральным плане, лічаць сябры Універсітэту ІІІ веку.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя