Агучаны спіс кандыдатаў ПіС на Падляшшы



Ведаем спіс кандыдатаў Права і Справядлівасці ў Падляшскім ваяводcтве. У сераду ў драматычным тэатры ў Беластоку прайшла рэгіянальная канферэнцыя гэтай найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў польскім парламенце.

Галоўным госцем была кандыдатка на пасаду прэм’ер-міністра ад ПіСу Бэата Шыдло:

– Чакае нас цяжкая праца, чакае нас вялікае выпрабаванне падчас выбарчай кампаніі, і калі людзі нам павераць, то чакае нас яшчэ большая праца пасля. Але мы перакананыя, што пры вашай падтрымцы, пры вашых гарачых сэрцах у нас усё атрымаецца.  

Спіс кандыдатаў адкрывае Кшыштаф Юргель, за ім на другім месцы Яраслаў Зяліньскі, трэці – Дарыюш Пёнткоўскі. Агулам у спісе Права  і Справядлівасці 28 кандыдатаў у Сойм і тры кандыдаты ў Сенат.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота polska.newsweek.pl