Агульнапольская прэм’ера кніжкі „Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы”



Агульнапольская прэм’ера кніжкі „Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы” прайшла ў першы дзень VII Літаратурнага фестывалю «Zebrane». У беластоцкім клубе «Zmiana klimatu» з чытачамі сустрэлася аўтарка Анэта Прымака-Онішк.

Кніга надрукаваная выдавецтвам «Czarne» будзе прэзентаваная ва ўсёй Польшчы, аднак менавіта на Падляшшы кнігу прынялі асабліва:

— Падчас сустрэчы гэта адчувалася асабліва. Для мяне гэта таксама важна, калі я гляджу на людзей і бачу, што ў іх слёзы ў вачах, бо напісанае ў кнізе — важная асабістая гісторыя для іх. Людзі падыходзілі да мяне пасля сустрэчы і гаварылі: «Дзякую, бо я зразумела, што хацела сказаць мне бабуля».

Сустрэчу з аўтаркай і агульнапольскую прэм’еру кніжкі „Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы” вёў беларускі журналіст Мікола Ваўранюк.

VII Літаратурны фестываль «Zebrane» будзе працягвацца да суботы (8.кастрычніка). У гэтым часе Беласток наведаюць пісьменнікі з Польшчы, Вялікабрытаніі, Нямеччыны ці Егіпту.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя