Алег Латышонак узнагароджаны Крыжам Свабоды і Салідарнасці



21 дзеяч апазіцыйнага руху „Салідарнасць” 80-х гадоў з Падляшша адзначаны ордэнамі „Свабоды і Салідарнасці”. Урачыстасць прайшла ў Беластоцкім аддзяленні Інстытуту нацыянальнай памяці ў Беластоку.

DSC00323

Сярод адзначаных быў таксама беларускі прафесар Алег Латышонак:

– Для мяне важна не толькі тое, што атрымаў “Крыж”, а і тое, што сустрэў столькі людзей, з якімі калісьці дзейнічаў, з якімі сядзеў у турме. Таму гэта яшчэ і свята сустрэч, успамінаў. Не лёгка было. Цяпер, праз туман часу, інакш гэта бачыцца.

Прафесар Алег Латышонак з 81-га года быў чальцом „Салідарнасці”, а пасля ўвядзення ваеннага становішча, дзейнічаў у падполлі. За што быў арыштаваны і асуджаны камуністычным рэжымам на зняволенне.

Ордэны „Свабоды і Салідарнасці” прысудзіў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя