Алесь Адамковіч: працуем дзеля Беларусі



Таварыства Беларускай Культуры ў Літве запрашае беларусаў, што знаходзяцца ў Вільні да шчыльнай супрацы. Некалькі дзён таму сябры таварыства прымалі ўдзел у вялікім “Кірмашы Народаў”, што адбыўся ў цэнтры літоўскай сталіцы.

Пра дасягненні Таварыства Беларускай культуры ў Вільні распавядае яго старшыня Алесь Адамковіч

 — Асноўным дасягненнем за гэты год я лічу ўсталяванне мемарыяльнай шыльды Казіміру Сваяку, каталіцкаму святару і паэту на Ратушнай плошчы. Гэта наша дасягненне нумар адзін. Таксама не без ТБК на Зарэччы адкрыты беларускі касцёл, у тым плане, што службы там адбываюцца выключна на беларускай мове: ні на польскай ні на літоўскай там службаў няма. Праводзіцца і даследніцкая дзейнасць і выданне кніг. Таксама наша задача — захаванне беларускіх мясцін на Віленшчыне.

Сябры таварыства ў бліжэйшы час плануюць вандроўкі па гістарычных мясцінах у Літве, звязаных за знакамітымі беларусамі. Па словах Алеся Адамковіча ў арганізацыю прыйшло шмат новых людзей, гэта ў асноўным моладзь: студэнты і выпускнікі літоўскіх ВНУ, а таксама беларусы, што пераехалі на стала жыць у Літву. Больш падрабязную інфармацыю пра плануемую дзейнасць таварыства можна атрымаць на сайце westki.info

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле: 

tbk

tbk1

tbk2

Беларускае Радыё Рацыя