Аматарскія фільмы ад пенсіянераў



За „Оскар” ці „Залатую пальму” не пазмагаюцца, але навучацца новаму. У Беластоку цягам выходных група пажылых людзей вучылася ствараць фільмы. Амаль дваццаць удзельнікаў майстар-класаў, якія прайшлі ў Беластоцкім асяродку культуры, працавалі пад кіраўніцтвам рэжысёра Тамаша Юркевіча:

– Адразу абмяркоўваем, ці гэта можа здарыцца, ці не. Згадваем анекдатычныя выпадкі з уласнага жыцця. На гэтым першым этапе, калі працуем над сцэнаром, досвед сталых людзей нам дапамагае. Другі этап. Гэта праца на плане. І тут сталыя людзі пачынаюць.

Эва Ландсберг:

– Такая гульня – выдатная тэрапія, бо чалавек выходзіць са сваёй скарлупіны. Я ўжо 10 гадоў на пенсіі. Гэта ёсць выдатная актывізацыя сталых людзей.

 Марцін Паўлюкевіч, Беластоцкі асяродак культуры:

Гэтая энергія не часта выкарыстоўваецца. Гэтае памкненне вара накіроўваць, бо людзі хочуць рабіць фільмы. Сталыя людзі хочуць мець такія курсы.

У выніку майстар-класаў пажылыя людзі зрэалізавалі два кароткаметражныя фільмы. Яны былі прэзентаваныя на адмысловай сустрэчы ў кінатэатры „Форум”.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя