Анджэй Дуда з візітам на Падляшшы (абнаўляецца)



10 верасня Сакольскі павет наведаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

DSC01395

Па запрашэнні сакольскага старасты ён сустрэўся з жыхарамі горада:

– Я за яго галасаваў!

– А што мне? Хай будзе хоць з Расеі, абы добры быў!

–  А што ён можа сказаць? Ён толькі месяц, як стаў прэзідэнтам Польшчы.

– Пойдзем прывітаемся. Як падасць руку, то так. А як не, дык не.

Таксама Анджэй Дуда пабываў на праваслаўнай Гары Грабарцы ды наведаў мусульманскую мячэць. Прэзідэнт Польшчы сустрэўся ў Багоніках з прадстаўнікам татарскай меншасці Падляшша. У мясцовай мячэці прэзідэнта сустракалі муфцій Польшчы Томаш Міскевіч і мясцовыя татары:

– Тут некалькі стагоддзяў змешваюцца розныя культуры і розныя традыцыі, і што найважнейшае – цудоўна паміж сабой суіснуюць ствараючы такую характарыстычную для Польшчы напрацягу стагоддзяў, з аднаго боку, мяшанку культур, але з іншага боку – нашу вялікую польскую традыцыю: праваслаўная культура, каталіцкая культура, а таксама мусульманская культура.

Прэзідэнт Анджэй Дуда пасля сустрэчы з татарамі накіраваўся ў мясцовасць Сухаволя, дзе ўсклаў кветкі на магілу маці бласлаўленага ксяндза Ежы Пяпялушкі – Марыяны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя