Анджэй Ляхоўскі: Найважнейшым з’яўляецца наладжванне супрацы



Беларускія і польскія памежнікі станоўча ставяцца да дзеячаў культуры і робяць усё, каб суседзі маглі без затрымак трапіць адзін да аднаго, каб прадставіць культурныя здабыткі.

bilde

Адзначае дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй  Ляхоўскі, падводзячы вынікі супрацы з краінамі з-за ўсходняй мяжы у галіне культуры:

– Для нас важна мець магчымасць прадставіць свае здабыткі, важна даць магчымасць прадставіць свае здабыткі беларускаму боку ў нашым рэгіёне і краіне, а найважнейшым для нас з’яўляецца наладжванне інтэнсіўнай супрацы паміж супрацоўнікамі розных устаноў.

Раней паведамлялася, што на фестываль-кірмаш „Казюкі – 2015″ у Гародні, які праходзіў у сакавіку, не даехала польская дэлегацыя рамеснікаў. Упершыню мерапрыемства прайшло без заходніх суседзяў, якія пасля атрыманых тлумачэнняў ад супрацоўнікаў мытні – адмовіліся ад далейшай паездкі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота poranny.pl