Анлайн-назіранне за зубрамі ў Белавежы



Пачаўся чацвёрты сезон назірання за зубрамі на польскай частцы Белавежскага запаведніку. Дзякуючы праекту “Зубры Анлайн”, можна не толькі дыстанцыйна сачыць за зубрамі, але і слухаць тое, што адбываецца на паляне, паўночнай ускраіне, пушчы, дзе штодзень збіраюцца дзясяткі зуброў. Перш за ўсё, можна пачуць спевы птушак. Акрамя таго, у новым сезоне ўсталяваныя інфрачырвоныя асвятляльнікі для начнога назірання. Яны ніякім чынам не ўплываюць на паводзіны жывёлаў, таму што зубры не бачаць гэтае святло. У папярэдніх сезонах жывая трансляцыя з Белавежскае пушчы карысталася вялікім попытам у студэнтаў, якія такім чынам адольвалі стрэс, звязаны з экзаменацыйнай сесіяй.

Адрас праекту ў Сеціве – lasy.gov.pl/informacje/kampanie_i_akcje/zubryonline