Апошні акцэнт сёлетняй “Бардаўскай Восені”



Яўген Барышнікаў даў канцэрт для моладзі з ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім. Зорка Фестывлю бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень” расказаў такасама пра сябе і сваю творчасць.

DSC_1943 На думку Яўгена Барышнікава,  малады чалавек увесь час ставіць пытанні, а музыка можа дапамагчы знайсці адказ:

– Я граў для падобнай узроставай аўдыторыі ў Беларусі. Гэта акурат моладзь 15-18 гадоў, калі людзі шукаюць для сябе адказы на шматлікія пытанні. І прапанаваць ім гэтыя адказы – вельмі важная справа, менавіта ў гэтым узросце.

Музычная сустрэча прайшла ў Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове. І па традыцыі, была апошнім акцэнтам “Бардаўскай Восені.”

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара