Апошнія дні старога беластоцкага аўтавакзала



У Беластоку неўзабаве пачнецца будаўніцтва новага аўтавакзала разам з інфраструктурай і гандлёвымі цэнтрамі. Паводле планаў, стары вакзал мелі разабраць яшчэ ў кастрычніку, але планы інвестараў заблакавалі мясцовыя эколагі.

Паводле кіраўніка прадпрыемства, адказнага за работы, Марка Буднэра, завяршэнне будаўніцтва новага вакзала і аўтобусных стаянак не завершыцца ў ліпені, як пачаткова закладалася:

– Тэрмін, які вельмі кароткі, але адначасова з тым рэальны, – гэта канец кастрычніка гэтага года, каб скончыць працы да адкрыцця новага вакзала. Калі казаць пра гандлёвыя аб’екты, то, на жаль, яны будуць адкрыты на некалькі месяцаў пазней, прыблізна ў сакавіку наступнага года.

У межах рамонту цалкам разбяруць стары будынак вакзала. На яго месцы паўстане новы двухпавярховы аб’ект з касамі, залай чакання і бюро аўтобусных кампаній. Аўтастаянкі з усходняга боку перанясуць бліжэй да гандлёвага цэнтра “Парк”. На другім этапе пабудуюць два невялікія гандлёвыя цэнтры.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: bialystokonline.pl