Апублікаваны даклад ААН пра сітуацыю на Данбасе



Арганізацыя Аб’яднаных Нацый налічыла больш за 5 мільёнаў чалавек, пацярпелых на Данбасе. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе пра сітуацыю на ўсходзе Украіны, апублікаваным маніторынгавай місіяй ААН па правах чалавека. Больш падрабязна распавядзе наш ўкраінскі карэспандэнт Марцін Война:

– Маніторынгавая камісія сабрала шматлікія доказы сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека на ўсходзе Украіны. Гэта абстрэлы населеных пунктаў, а таксама страты, катаванні, рабаванні і гандль людзьмі.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Зайд Раад аль Хусэйн заявіў: “Нават пры нізкім узроўні баявых дзей, забойствы мірных жыхароў працягваюцца. Мы задакументавалі доказы пазасудовых стратаў групамі баевікоў. Мы даследуем падобныя заявы наконт Узброеных сіл Украіны.”

ААН зафіксавала і шматлікія парушэнні перамір’я, прытым пераважная большасць такіх парушэнняў прыходзіцца на падкантрольныя баявікамі раёны. Толькі за 30 і 31 траўня міжнародныя назіральнікі зафіксавалі 253 выбухі.

Беларускае Радыё Рацыя, Украіна

Фота aif.ru