Arche пра ўдзел Польшчы ў ІІ Сусветнай вайне



У Гародню адмыслова для прадстаўнікоў польскай меншасці нумар прывёз рэдктар часопіса Валер Булгакаў. Выданне мае назву «Польшча ў Другой сусветнай вайне», і ў ім прадстаўлены матэр’ялы як беларускіх так і польскіх даследчыкаў.

unnamed2

Сярод аўтараў артыкулаў такія вядомыя імёны як Анджэй Пачобут, Станіслаў Сільвановіч, Віталь Барабаш, Юрый Грыбоўскі. Сустрэча выклікала вялікую дыскусію, у якой людзі сталага ўзросту дзяліліся сваімі ўспамінамі.

Пра асаблівасці выдання распавядае яго рэдактар Валер Булгакаў:

– Было паклікана аспрэчыць пануючае ў Беларусі ў масавай свядомасці стэрэатып. У нас прынята лічыць, што Польшча была другараднай удзельніцай падзеяў ваеннага ліхалецця і ніякага значнага ўнёску ў перамогу над фашызмам яна не зрабіла. Матэрыялы паказваюць сапраўдны стан рэчаў, польскія ўзброеныя сілы фігуруюць ад верасня 1939 і да кампаніі ў Нарвегіі, асвятляецца ўдзел польскіх вайскоўцаў у Афрыканскіх кампаніях саюзніцкіх сіл.

Сустрэча адбылася ў тым самым памяшканні, дзе некалькі год таму Валерыя Булгакава аштрафавалі гарадзенскія падаткавікі і выданне Arche апынулася пад пагрозай закрыцця.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня