“Арляне” канцэртам адзначаць сваё 70-годдзе



Народны беларускі калектыў “Арляне” з Орлі, што на Бельшчыне, адзначае сваё 70-годдзе. Урачыстыя святкаванні адбудуцца з удзелам юбіляраў ды запрошаных гасцей. Кажа дырэктар гміннага Цэнтра культуры ў Орлі Анна Несцярук.

– Гэта будзе канцэрт юбіляраў, а таксама калектываў, якія сябруюць з «Арлянамі»: гэта «Каліна» з Залук, «Васілёчкі» з Чыжоў і «Калінка» з Беластока.

Юбілейныя мерапрыемствы адбудуцца 15 кастрычніка ў комплексе школ у Орлі. Пачатак а 15-ай гадзіне.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота orla.pl