„Арлянскія сустрэчы” з беларускай культурый



Беларускія песні ў выкананні калектываў з Польшчы і Беларусі, народнае рукадзелля ды стравы – усё гэта было на беларускім фэсце “Арлянскія сустрэчы”, які прайшоў у Орлі.

DSC_9752

“Мерапрыемства з’яўляецца нагодай для яднання падляшскіх беларусаў”, – адзначыў войт гміны Орля Пётр Сeльвесюк:

– Мы, як беларуская меншасць, павінны шукаць тое, што нас злучае, а не супернічаць паміж сабой, бо гэта ні да чаго не прыводзіць. У сувязі з гэтым запрашаем усіх да супрацы, бо толькі супраца робіць з нас беларусаў і меншасць.

У Орлі прысутнічалі прадстаўнікі гмінаў: Гайнаўка, Чыжы і Міхалова. На сённяшні дзень Орля застаецца адзінай гмінай на Падляшшы, якая ўвяла двухмоўныя польска-беларускія дарожныя ўказальнікі.

Беларускае Радыё Рацыя