Атрымаць магістарскую ступень у Беластоцкай палітэхніцы можна па-расейску



Атрымаць магістарскую ступень у Беластоцкай палітэхнічнай акадэміі могуць беларусы па расейску.

З 1-га кастрычніка пачынаецца набор групы, якая будзе вучыцца па-расейску.

На факультэце мэнэджмэнту гэтай навучальнай установы абараніць дыплім магістра можна будзе на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, польскай ды расейскай.

Кажа прафесар Сьвятлана Куль-Сяльверстава пра гэтую магістарскую праграму:

– Тут трэба шукаць такую прафесію, з якой чалавек будзе запатрабаваны на рынку. Гэта новае, гэта эксклюзіў. Больш такіх спецыялістаў няма. Асабліва будуць запатрабаваныя першыя выпускі. Гэта ўнікальныя спецыялісты, праўда не трэба забываць, што яшчэ ёсць Гайнаўка і Бельск Падляшскі. Тыя беларусы, якія заканчваюць там вучобу з веданнем беларускай і рускай мовы, яны не запатрабаваныя, бо закрылася філалогяі ва ўніверсітце, яны ўсе з’яжджаюць. 

Таму гэтая праграма для магістраў палітэхніцы Беластоцкай, будзе дзейнічаць для польскіх грамадзянаў і для беларускіх , якія валодаюць расейскай мовай.

Агулам, паступаць могуць выпускнікі гістарычнай, эканамічнай, юрыдычнай ды сацыялагічнай спэцыяльнасцяў.

На думку арганізатараў магістарскай праграмы, яна можа вельмі дапамагчы жыхарам памежжа разбірацца ў асаблівасцях заканадаўства і развіць транспамежнае супрацоўніцтва Беларусі і Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя