Азеляняем гайнаўскую воданапорную вежу



Гарадская ўправа Гайнаўкі разлічвае на актыўнасць жыхароў горада ды сімпатыкаў Гайнаўкі — яшчэ да 5 чэрвеня можна галасаваць за праект «Азеляняем гайнаўскую воданапорную вежу». «Ёсць магчымасць атрымаць грошы на добраўпарадкаванне гайнаўскай воданапорнай вежы, якая цяпер пустуе», — кажа Магдаліна Хірко з гайнаўскай гарадской управы:

— На частцы вежы было намаляванае графіці на тэму Белавежскай пушчы, матыў натуральнай дзікай пушчы. Дадаткова мы дадамо зеляніну, якая паступова пакрые гэтае графіці. 

За праект «Азеляняем гайнаўскую воданапорную вежу» можна прагаласаваць раз у дзень. Рэалізаваныя будуць 10 найбольш папулярных праектаў з усёй Польшчы. Цяпер гайнаўскі праект займае 21-е месца ў рэйтынгу. Падрабязнасці на сайце Гайнаўкі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя