Байкеры Падляшша адзначылі адкрыццё новага мотасезону



У Беластоку суботні дзень, 23 красавіка, выдаўся па-сапраўднаму вясновым – сонечным і цёплым, што паспрыяла правядзенню на пляцы Касцюшкі свята Motoserce.pl. Тут байкеры Падляшша адзначалі адкрыццё новага мотасезону. На свяце можна было не толькі падзівіцца на незвычайныя матацыклы, але і атрымаць кансультацыі адмыслоўцаў, пабачыць стэнды з гістарычнымі матэрыяламі, пастухаць музыку, паўдзельнічаць у розных конкурсах і мота-атракцыёнах.

Фота: Васіль Кроква