Баль у Бельску-Падляшскім сабраў людзей з усёй Польшчы



У Бельску-Падляшскім прайшоў навагодні баль “Маланка”. Гэта мерапрыемства перш за ўсё для праваслаўных, якія хацелі адзначыць Новы Год паводле юліянскага календара.

DSC_5579

“Сёлета 13 снежня выпала на сярэдзіну тыдня – не кожны меў магчымасць пагуляць,” – паясняе арганізатар балю Аляксандра Перэвой – “Але наш баль прыцягвае ўжо не толькі праваслаўных”:

– Прыйшло шмат народу – і мае равеснікі, і людзі больш сталага ўзросту. Вельмі цешуся, што на нашым балі шмат новых людзей. Мерапрыемства наведваюць і праваслаўныя, і каталікі. Прыехалі да нас з Гданьска, Варшавы, Любліна.  

Традыцыяй гэтага балю можна лічыць беларускія акцэнты – з канцэртам выступіў беларускі калектыў “Жэмэрва” са Студзіводаў, ды калядавала моладзь з Бельскага беларускага ліцэя. Баль ладзіўся ўжо 6 год запар і прыцягнуў 170 асобаў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара