„Бардаўская восень 2016″: першы дзень



У Бельску Падляшскім праходзіць фестываль “Бардаўская восень 2016”.

„Хаця я сам сябе не лічу бардам – абставіны прымушаюць больш набліжаца да жанру”, – сказаў Лявон Вольскі:

– Я ўсё болей у гэтай ролі выступаю таму, што ў Менску, у Беларусі я забаронены, і ўсё болей трэба граць аднаму з гітарай. Я прызвычаіўся да гэтай ролі, гэта не дзіўна, гэта не сумная роля, гэта вельмі цікавая роля, бо ты бачыш публіку блізка, размаўляеш з ёй, кантактуеш з ёй, выклікаеш яе на сцэну. Проста я вымушаны падысці бліжэй да гэтай ролі і я не шкадую.  

Апрача Лявона Вольскага таксама выступіў дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага. Яны прадставілі бардаўскую праграму на вершы Анатоля Сыса і Уладзіміра Караткевіча.

Конкурсная частку пачынаў гурт “Пэрцэпцыя” з Бельскага беларускага ліцэя. Мы шукалі іншую тэму, замест тэмы кахання”, – кажа Магдаліна Маліш:

– Песні я сама прыдумала. Я не хацела, каб яны былі толькі пра каханне, я думаю, што многім гэта ўжо абрыдла. Я не кажу, што каханне – гэта дрэнна, але я падумала, што трэба напісаць такія словы, каб кожнаму чалавеку пасавалі і былі патрэбныя, каб яны ведалі, што яны не самі, нават калі яны думаюць, што яны самі.  

Сёлета ў конкурснай частцы ўзялі ўдзел 11 выступоўцаў – 2 з Падляшша ды 9 з Беларусі.

Вынікі конкурсу будуць агучаны сёння а 17 гадзіне ў Бельскім доме культуры, дзе пройдуць канцэрты ў межах чарговага фестывальнага дня – лаўрэата конкурсу ды зорак: “Босае Сонца”, Зміцер Вайцюшкевіч, Вольга Гарадзейчык ды гурт “Navi”.

* * *

Завершыўся першы дзень Фестывалю „Бардаўская восень”. Заўтра а 17.00-й гадзіне ў Бельскім доме культуры адбудзецца канцэрт лаўрэатаў конкурсу, а таксама канцэрт зорак. Выступяць: „Bosae Sonca”, Вольга Гарадзейчык, Зміцер Вайцюшкевіч і гурт „NAVI”.

* * *

Выступае Лявон Вольскі.

dsc_4460

dsc_4462

dsc_4464

На сцэне „Бардаўскай восені” – дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

dsc_4375

dsc_4376

У Бельскім доме культуры прайшоў конкурс выканаўцаў. Імя пераможцы будзе названа заўтра. Чакаем выступлення зорак, сёння выступяць: дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага і Лявон Вольскі.

dsc_4333

dsc_4335

dsc_4336

dsc_4340

dsc_4342

dsc_4343

dsc_4345

dsc_4346

dsc_4350

Гурт з Гайнаўкі Szymczuk band завяршыў конкурс выканаўцаў. Удзельнікі гурту самі пішуць музыку і робяць аранжыроўкі. Прапагандуюць беларускую музыку і песні.

dsc_4263

dsc_4264

Выступае перадапошні ўдзельнік конкурснай часткі фестывалю – гурт BarRokka. Гурт малады, але ўжо вядомы.

dsc_4223

dsc_4222

dsc_4221

На сцэне наступны выканаўца – Мікіта Найдзёнаў, удзельнік гурту HURMA. „Бардаўская Восень” – гэта пазітыў, вельмі цёплая аўдыторыя. Тут любяць і разумеюць беларускую мову, – лічыць выканаўца.

dsc_4204

dsc_4205

Выступае гурт „Мерада”.

dsc_4178

dsc_4176

Дуэт Марыі Гаўрыленкі.

dsc_4151

dsc_4152

dsc_4151

На сцэне наступны выканаўца – Андрэй Сянкевіч.

dsc_4121

dsc_4120

Дуэт „МоркваЦвет” праспяваў пра „Звар’яцелага генерала”.

dsc_4093

dsc_4094

Вядоўцы аб’яўляюць чарговага выканаўцу. На сцэне – Максім Знак.

dsc_4062

dsc_4063

Выступае гурт „Сон-трава”.

dsc_4050

dsc_4049

Вакалістка гурту Кацярына Гузоўская-Гара сказала, што прывезла ў Бельск самыя любімыя песні.

На сцэне – Міхаіл Рубін.

dsc_4031

dsc_4032

Гурт з Падляшша – «Рercepcyja» адкрыў конкурсную частку фестывалю.

dsc_4017

dsc_4018

У Бельскім доме адкрыўся фестываль “Барадаўская восень-2016”.

dsc_3998

Вядуць канцэрт Радаслаў Дамброўскі і Ілона Карпюк-Дамброўская (на здымку).

dsc_4002

dsc_4001

dsc_4007

dsc_3956

1

dsc_3958

dsc_3961

dsc_3970

* * *

У пятніцу і суботу ў 17:00 / 18:00 (польскага / беларускага часу) толькі на хвалях 98,1 і 99,2 FM, а таксама ў інтэрнэце на racyja.com пачынаем жывую трансляцыю з фестывалю „Бардаўская восень-2016″.

ПРАГРАМА:

28 кастрычніка 2016 г. (пятніца) 17.00 – Бельск-Падляшскі – Бельскі дом культуры: Адкрыццё фестывалю / Конкурсная частка / Канцэрт зорак: Дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага, Лявон Вольскі

29 кастрычніка 2016 г. (субота) 17.00 – Бельск-Падляшскі – Бельскі дом культуры: Канцэрт лаўрэатаў кконкурсу / Канцэрт зорак: „Bosae Sonca”, Вольга Гарадзейчык, Зміцер Вайцюшкевіч, „NAVI”

30 кастрычніка 2016 г. (нядзеля) 15.00 – Беласток – Падляшская опера і філармонія – Еўрапейскі цэнтр мастацтва

Канцэрт лаўрэата ўзнагароды „Grand Prix” / Канцэрт зорак: „W-Z Orkiestra & Зміцер Вайцюшкевіч”, „ILO&Friends”

Cуправаджальныя мерапрыемствы:

27 кастрычніка 2016 г. (чацвер) 13.00 – Гайнаўка – Музей і асяродак беларускай культуры – Бард-сустрэча з Касяй Камоцкай ды Вольгай Гарадзейчык 17.00 – Нараўка – Галерэя ім. Тамары Саланевіч – Канцэрт: Зміцер Вайцюшкевіч 17.00 – Oрля – Сінагога – Канцэрт: Лявон Вольскі 17.00 – Нарва – Гмінная публічная бібліятэка – Канцэрт: Дуэт Сяржука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага

На ўсе канцэрты УВАХОД БЯСПЛАТНЫ

 

bardauskaja* * *

“Бардаўская восень” пачалася з канцэрта Лявона Вольскага

Першыя гукі “Бардаўскай восені” прагучалі на Падляшшы. У Орлі, што на Бельшчыне, выступіў Лявон Вольскі. Даў ён канцэрт у незвычайным месцы – арлянскай бажніцы.

dsc_3761

Акустычна прагучалі такія хіты, як “Зямля” і “Тры чарапахі”. “Да гэтай пары яшчэ не давялося мне спяваць у такмі месцы,” – кажа Лявон Вольскі.

– У такіх установах храмнага тыпу добра граць, бо яны пабудаваныя так, каб была вельмі добрая акустыка, калі чалавек прамаўляе і спявае. У сінагозе я першы раз выступаю.

Арлянскі канцэрт Лявона Вольскага, як і канцэрты ў Гайнаўцы, Нарве ды Нараўцы папярэднічаюць галоўным музычным падзеям ХХІІІ Фестывалю “Бардаўская восень”, які пачынаецца сёння, 28 кастрычніка, у Бельскім доме культуры ў Бельску Падляшскім у 17 гадзін.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

* * *

Набліжаецца ХХІІІ фестываль «Бардаўская восень». З 27 кастрычніка, у мясцовасцях ды гарадах Беласточчыны пачынаюцца акустычныя канцэрты бардаў і калектываў з Беларусі і Падляшша.

Традыцыйна асноўныя падзеі фестывалю адбудуцца ў Бельску Падляшскім, у пятніцу і суботу 28-га і 29-га кастрычніка. Акрамя канцэртаў музычных зорак, пройдзе там конкурсная частка фестывалю, лаўрэаты якой атрымаюць між іншымі гран-пры цэнтра «Шчыты», узнагароду Беларускага Радыё Рацыя, ды ўзнагароду «Бельскай Кааліцыі». Кажа галоўны арганізатар «Бардаўскай Восені», старшыня цэнтра «Шчыты», Ігар Лукашук:

— Галоўнае — паказаць беларускую музыку, не толькі рок-музыку, не толькі фальклор ці фольк, але таксама і спяваную паэзію ці аўтарскую песню. Іншая мэта фестывалю — даць магчымасць маладым беларусам і з Беларусі і з Беласточчыны паспрабаваць сябе самога як музыку менавіта ў гэтым музычным напрамку. А таксама, каб паказаць нашай падляшскай публіцы найбольш вядомых выканаўцаў з Беларусі.

Удзел у сёлетняй конкурснай частцы прымуць 9 выканаўцаў з Беларусі і 2 выканаўцаў з Беласточчыны.

Ужо традыцыйна канцэрты бардаўскай восені будуць транслявацца на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя