„Беларусь – шматнацыянальная”



Музычныя калектывы нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у Беларусі, выступілі ў Гарадку на Беласточчыне. Сваё музычнае майстэрства прадставілі палякі, украінцы, татары, карэйцы ды армяне:

– Ансамбль называецца армянскі нацыянальны „Эрэбуні”. Мы выступаем вельмі часта, у розныя краіны запрашаюць, то бок дастаткова цікава.

– Беларусь не такая, якой прывыклі недзе там за мяжой бачыць і чуць. Гэта не толькі беларускі фальклор, беларуская народная музыка, а гэта ўсё ж такі культура многіх народаў, якія жывуць у Беларусі, паказаць, што ўсе яны жывуць у міры і згодзе.

Падкрэсліў начальнік аддзела па справах нацыянальнасці Рэспублікі Беларусь Александр Сасновіч.

Канцэрты „Беларусь – шматнацыянальная” раней праходзілі ў іншых гарадах Польшчы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара