Беларусь узмацняе мяжу з Украінай



Па словах выконваючага абавязкі сакратара Рады бяспекі Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі Украіны распаўсюджваецца зброя, боепрыпасы, у тым ліку ў памежных абласцях і раёнах. У гэтай сітуацыі, сказаў ён, неабходна надаваць павышаную ўвагу бяспецы паўднёвых межаў.

Беларусь надае асаблівую ўвагу абсталяванню мяжы з Украінай, заявіў выконваючы абавязкі дзяржсакратара Рады бяспекі Беларусі Станіслаў Зась у эфіры беларускага тэлеканала АНТ.

„Мы ўважліва сочым за тымі падзеямі, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны. На жаль, там тэндэнцыя негатыўная. За апошнія два гады праведзена вялікая праца па ўладкаванні гэтай мяжы. Гэта і дэмаркацыя, і нарошчванне нашых сіл на гэтым напрамку, і штодзённае абсталяванне ўчасткаў дзяржаўнай мяжы”, – сказаў Зась.

„Мы прымалі да ўвагі тыя падзеі, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны, – распаўсюджванне зброі, боепрыпасаў, у тым ліку ў тых абласцях і раёнах, якія мяжуюць з нашай краінай. Вядома, у гэтай сітуацыі мы павінны надаваць павышаную ўвагу бяспецы нашых паўднёвых межаў, мяжы на паўднёвым напрамку”, – дадаў ён.

Выконваючы абавязкі дзяржсакратара Рады бяспекі нагадаў, што працягласць дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны складае 1084 кіламетры.

ria.ru