Беларускамоўная творчасць «студэнтаў» бельскага Універсітэта залатога веку



Сцэнку на беларускай мове пад назвай «Лавачка» ды вершы па-польску і па-беларуску пачулі госці тэатральна-паэтычнай  сустрэчы з удзельнікамі мясцовага Аб’яднання Універсітэта залатога веку, якая прайшла ў Гарадской бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім. «Сярод нас ёсць і такія, якія пішуць на беларускай мове», – кажа старшыня бельскага Універсітэта Залатога Веку Тамара Русачык – цяпер мы займаемся збольшага прозай:

— Мы пішам успаміны. Я напісала праект да бельскага старасты і мы атрымалі хоць і невялікую суму грошай, але ўсё ж нам удасца нешта выдаць. Ужо маем многа матэрыял да гэтага зборніка, уключыліся і нашы жанчыны, і людзі з па-за ўніверсітэта.

Кожны ахвотны можа далучыць свае ўспаміны. Выданне кніжкі плануецца на восень. Гэта будзе ўжо чарговая публікацыя. Універсітэт залатога веку ўжо выдаў невялічкія зборнікі вершаў ды ўспамінаў «Jesienią życia pisane».

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара