Беларуская дыктоўка ў Беластоку



Ужо чацвёрты раз у комплексе школ імя святых Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку прайшла беларуская дыктоўка.

D4ABE94981E5602B309FD3008AA74473CD42A1859307891334pimgpsh_fullsize_distr

Гэтым мерапрыемствам школа адсвяткавала Дзень роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце 21-га лютага. Сёлета веданне беларускай мовы правяралі не толькі беластоцкія вучні, але і госці са школы ў Нарве.

На думку арганізатаркі дыктоўкі, настаўніцы беларускай мовы Яааны Марко, такая форма адзначэння Дня роднай мовы падабаецца вучням:

– Дзеці ахвотна пішуць беларускую дыктоўку да Дня роднай мовы, хоць увогуле дыктовак яны не любяць. І ўжо з верасня пыталіся ў мяне, ці яна будзе і ў гэтым годзе.

Для дыктоўкі  былі абраныя тэксты з кніжак „Бежанства 1915 года” і „З Мора ў горад” Віктара Шведа.

Урачыстае падсумаванне вынікаў дыктоўкі ўжо ў панядзелак. Найлепшыя вучні атрымаюць узнагароды: кніжкі беларускіх аўтараў. Чытаў дыктоўку дзецям наш рэдакцыйны калега Улад Грынеўскі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара