„Бельскія мастацкія кліматы”



У Бельску Падляшскім выступілі музычныя і танцавальныя калектывы, якія дзейнічаюць пры Бельскім доме культуры. У час сёлетняга мерапрыемства з гэтага цыклу, зайгралі таксама госці з Беларусі – кобрынскі “Бурштын”.

racinieuski_bielakija_mastackija_klimaty_2

Можна сказаць, што нас прынялі “па-хатняму”, кажуць сяброўкі калектыва:

– Тут, наколькі я ведаю, жывуць таксама беларусы, якія ўжо даўно жывуць у Польшчы. Таму мы канешне хваляваліся, але ж і быў такі гонар, што нас усе памятаюць, чакаюць, і што мы прадстаўляем нашу любімую Беларусь.

– Публіка вельмі ветлівая.

– Знаёмыя твары. Мы ўжо сустракаліся на канцэртах з бельскімі артыстамі. Прыемна сустракацца з тымі, каго ведаеш, і яны таксама спяваюць беларускія песні.

Акрамя гасцей з Кобрына выступілі таксама калектывы з Бельска Падляшскага, сярод якіх: “Маланка”, “Васілёчкі” ды “Куранты”, якія выконвалі песні на беларускай мове, ды танчылі.

Падчас мерапрыемства таксама можна было наведаць выставу карцін Міколы Бушчыка “Мае колы”, якая будзе працаваць да канца месяца.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя