Беларускае калядаванне дашкольнікаў з Бельска-Падляшскага



У праваслаўным дзіцячым садку імя Святога Дзіцяткі Гаўрыіла ў Бельску-Падляшскім ужо традыцыйна падрыхтавалі калядную праграму для дашкольнікаў з беларускага калектыву “Лянок”. Сёлета настаўніцы Яанна Хількевіч і Марта Зінкевіч зрабілі цалкам беларускую праграму.

dsc_9396На думку Марты Зінкевіч, вельмі важна перадаць дзеткам мову іх продкаў:

– Мова – гэта вельмі важны элемент традыцыі. Так у працы з калектывам “Лянок”, як і цалкам у нашай працы ў прадшколлі, ёсць дубляванне.  Мы, з аднаго боку, вельмі шануем літаратурную мову ў вершах, калядках, стараемся пераказваць традыцыі літаратурнай мовы. З іншага боку, мы стараемся паказаць нашую гаворку ў розных формах – гэта вельмі важны элемент культуры.

Калядная праграма – гэта адзін з пунктаў аўтарскай адукацыйнай праграмы “У нашай Падляшскай краіне”, якая рэалізуецца ў бельскім праваслаўным дзіцячым садку.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара