„Беларуская песня 2016” у Беластоку



Лаўрэаты агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2016” заспявалі ў Беластоку.

2017A131E66AF421C777038B71EAFB67E43C3B43994492667Epimgpsh_fullsize_distr

У 23-ці раз фальклорныя калектывы, хоры, гурты, дуэты і салісты з усяго Падляшша выступілі падчас традыцыйнага гала-канцэрта ў Падляшскай оперы і філармоніі. Перад публікай праспявалі 25 лаўрэатаў. Сярод сёлетніх пераможцаў была пераважна моладзь:

– Любім беларускія песні і гэтыя песні застаюцца ў нашым сэрцы, мы кожны год прыходзім сюды, каб паслухаць, паспяваць разам, павесяліцца.

 Кацярына Філіпік з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:

– Гэта свята свят, маю надзею, што не толькі для нас, але і для выканаўцаў. Выступ, удзел у гэтым гала-канцэрце з’яўляецца пэўнай узнагародай за тое, праз што яны прайшлі і месцаў, якія яны занялі, а гэта самыя выдатныя месцы.

– Для мяне гэта вялікае свята беларускай песні. Нам заўсёды вельмі прыемна таму, што гэтыя конкурсы на вельмі высокім узроўні, гала-канцэрты таксама на высокім узроўні, за што нашаму беларускаму таварыству вялікі дзякуй.

Гала-канцэрт прайшоў з удзелам пераможцаў з Падляшша, а таксама гуртоў з Беларусі – „Харошкаў” з Менска і вакальнага гурта „Беларусы”. Фестываль „Беларуская песня” з’яўляецца самым буйным такога кшталту фестывалем беларускай меншасці ў Польшчы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара