«Беларуская песня» на Беласточчыне



Каля 70 выканаўцаў – гуртоў, салістаў, дуэтаў ды калектываў, пераважна з Беласточчыны, – прымае ўдзел у ХХІІІ Агульнапольскім фестывалі “Беларуская песня 2016”. На сцэне гучаць як фальклорныя, так і эстрадныя песні.

DSC00709

Кажа намеснік старшыні БГКТ Васіль Сегень:

Гэтым разам больш сурова сочым за тым, каб гэта была беларуская мова або яе дыялект. Напрыклад, у мінулым годзе былі песні на расейскай мове, і таму камісія такія песні адразу адкідала.

– Мы ўжо выступалі перад вялікай публікай, але гэты конкурс «Беларуская песня» для нас таксама вельмі важны.

– Гэта традыцыя, якая павінна жыць, павінна яднаць людзей. Вельмі добрая задумка: жыве традыцыя, жыве народ, жыве Беларусь.

Вынікі цэнтральнага этапу конкурсу будуць вядомыя 29 лютага. Гала-канцэрт пройдзе 11 сакавіка ў вялікай зале Падляшскай оперы і філармоніі.

Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня» з’яўляецца найбуйнейшым мерапрыемствам, якое праводзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі