«Беларуская песня» ў Бельску-Падляшскім



Гукі «Беларускай песні» захапілі Бельск-Падляшскі. Бельскі дом культуры сабраў 23 калектывы, дуэты ды салістаў з Бельшчыны, якія выступілі падчас раённага агляду конкурсу для вучняў пачатковых школ і гімназій. Сярод канкурсантаў «Беларускай песні» была група «Бэз Энду» з Комплексу школ з Орлі.

Пра рэпертуар кажуць сябры калектыву Дарыя Куліг і Сандра Пятроўская:

– Мы прэзентуем песні «Маці зямля» і “Маці”. У нас выдатны настрой, мы рады, што тут выступаем.

– Вельмі люблю спяваць, спяваю з дзяцінства. Выступала на розных конкурсах і гэта стала маім хобі. Спачатку моцна хвалюемся, але на сцэне стрэс прападае.

Лаўрэаты раённага агляду «Беларускай песні» у Бельску-Падляшскім пройдуць у цэнтральны этап конкурсу.

 

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўатара