«Беларуская песня» у Бельску-Падляшскім



43-ці цэнтральны агляд-конкурс стартаваў  у Бельскім доме культуры. Сярод удзельнікаў – больш за 60 выканаўцаў з прадшколляў, пачатковых школ і гімназій.

CIMG1957

«Ідэя імпрэзы – актывізаваць маладых людзей, каб паказаць іх здольнасці і любоў да песні на роднай, беларускай мове», – кажа намеснік ГП Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

– Трэба, несумненна, валодаць здольнасцямі і талентам, каб прыгожа выканаць музычныя творы на сцэне. І як паказваюць апошнія гады, на гэтае мерапрыемства прыходзіць усё больш таленавітай моладзі і добра падрыхтаванай. Гэта, канешне, вялікая заслуга саміх маладых артыстаў і тых, хто іх рыхтуе.

У ліку ўдзельнікаў цэнтральнага агляду «Беларускай песні» калектывы ды салісты з Гайнаўскага, Бельскага, Беластоцкага ды Сакольскага паветаў.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара