«Беларускі абрад на сцэне» у Бельску-Падляшскім



«Сучасныя вячоркі – ўспаміны мінулага», «Выпяканне каравая» ці «Перажовіны» – гэтыя ды іншыя абрадавыя сцэнкі было можна пабачыць у часе Прэзентацый абрадавых калектываў «Беларускі абрад на сцэне» ў Бельску-Падляшскім.

«Наш калектыў падрыхтаваў абрад «На вясковай лавачцы», — кажа старшыня бельскага аб’яднання «Універсітэт залатога веку» Тамара Русачык:

— Гэта адрэзак жыцця вясковых жанчын, якія сустракаюцца ў святочны час на лавачцы, адпачываюць ад працы, даведваюцца, што новага ў вёсцы, гутараць, абменьваюцца сввім досведам, сваімі ведамі, жартуюць. 

На сцэне Бельскага дома культуры паказалі сябе шэсць абрадавых калектываў з Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі ды Орлі. Цэнтральны агляд 23-х Прэзентацый абрадавых калектываў пройдзе 20-га лістапада ў Гайнаўскім доме культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск-Падляшскі

Фота аўтара