Беларускі фэст „І тут жывуць людзі” наведаў Мокрае



Музей і Асяродак Беларускай культуры ў Гайнаўцы прадаўжае восьмы сезон Беларускіх фэстаў “І тут жывуць людзі”.

DSC_8508

Гэтым разам мерапрыемства прайшло ў вёсцы Мокрае, што ў гміне Бельск-Падляшскі. Як заўсёды арганізтры прывезлі некалькі калектываў ды музейны крамік. Мерапрыемства суправаджалі выстава “Бельскі ручнік” ды выстава старых здымкаў мясцовасці. “Гэта нашае свята” – кажа ініцыятарка фэсту Барбара Гаральчык:

– Гэта першы фэст такога кшталту ў нас. Для нас гэта свята для ўсёй вёскі. А для мяне – асабліва, бо я вельмі люблю маю вёскі і гэтых людзей. 30 гадоў таму, калі я яшчэ была маленькай дзяўчынкай, тут арганізоўвалі патанцоўкі. А больш не было такіх мерапрыемстваў.

Чаргова фэст “І тут жывуць людзі” пройдзе 13 жніўня. Ён накіруецца ў вёску Койлы, што ў Чыжоўскай гміне. Пачатак у 17 гадзін.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара