Беларускі фэст “Крыначка” ў Гайнаўцы



У гайнаўскім амфітэатры прайшоў беларускі народны фэст пад загалоўкам “Крыначка”. Мерапрыемства прымеркаванае да святкавання трэцяга дня Пяцідзясятніцы. Паводле Васіля Сегеня з Беларускага  грамадска-культурнага таварыства, такім чынам у гарадах прадаўжаецца традыцыя святочных сустрэч пры песнях, што калісьці адбывалася ў вёсках на лавачках:

– Такога тыпу мерапрыемствы, я думаю, даюць магчымасць пажыць маладым так, як жылі іх дзяды. Нашы бацькі, магчыма, таксама яшчэ спявалі на лавачках, выходзілі, сустракаліся. Былі народныя танцы, забавы, спевы. А гэта вось такі сучасны варыянт таго, што раней было на вёсках.

На гайнаўскай сцэне паказалі сябе 14 калектываў, у тым ліку “Гарадніца” з Беларусі. Арганізтарамі мерапрыемства выступаюць Беларускае грамадска-культурнае таварыства ды Гайнаўскі дом культуры.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара